Навагрудская ратуша

Навагрудская ратуша

Навагрудская ратуша

10 декабря 2019 2457

У 1511 годзе  Навагрудак атрымаў Магдэбургскае права – статус вольнага горада з самакіраваннем. Абавязковым атрыбутам такіх гарадоў была ратуша, дзе размяшчаліся органы самакіравання.

Упершыню навагрудская ратуша ўпамінаецца ў сеймавай канстытуцыі 1652 г.: «…у Навагрудку касцёлы, кляштары, ратуша, гандлёвыя дамы, лаўкі і іншыіх дабрабыт з дазволу божага праз агонь у попел былі ператвораны». Верагодна, што ратуша, якая згарэла, не была адноўлена.

Ратуша 1

Існуе меркаванне, што ў 1664 годзе пад ратушу была перабудавана «вільгельмаўская» камяніца, якая знаходзілася на гандлёвай плошчы. У адпаведнасці з канстытуцыяй 1676 г. новая навагрудская ратуша была «ўраўнавана з другімі ратушамі ва ўсіх правах».

У 1739 г. рыхтаваліся да рамонту будынка ратушы, аднак невядома, ці быў ён праведзены. Моцны гарадскі пажар 1751 г. значна пашкодзіў ратушу, але яна была адноўлена. Магчыма, у гэты час на рагу будынка, які выходзіў на Гандлёвую плошчу і Яўрэйскую (Савецкую) вуліцу, была пабудавана двух’ярусная башня. Башня завяршалася фігурным купалам, які быў увенчаны флюгерам з выявай Міхаіла Архангела.

Падчас рамонту ў 1818 г. была праведзена значная рэканструкцыя. К гэтаму часу Магдэбургскае права было скасавана. У гэтымбудынку на першым паверсе знаходзіліся каравульныя памяшканні і шынок, на другім – суд і архіў. У глыбіні двара размяшчаліся склады.  У такім выглядзе будынак ратушы праіснаваў да пажару 1862 года, пасля якогаўжо не аднаўляўся.

Пісьменнік і краязнаўца Э. Хлапіцкі наведаў Навагрудак і пакінуў яго апісанне. Сярод каменных пабудоў плошчы асабліва выдзяліў паўразбураны будынак ратушы. Яе руіны захоўваліся яшчэдоўга, і толькі ў 1900 г., магчыма, быў пабудаваны новы будынак, які вядомы нам па фотадакументах і рукапісах сведак пачатку ХХ ст. як гарадскі магістрат. У часы Вялікай Айчыннай вайны будынак магістрата быў разбураны. На дадзены момант на месцыбудынка ратушы знаходзіцца магазін «Дзіцячы свет».

Міні-музей можа наведаць кожны жадаючы, па папапярэдніх заяўках навуковыя супрацоўнікі гістарычна-краязнаўчага музея правядуць экскурсію.

 

 Ратуша 3

Вольга Пісар, «НЖ»

 

Варта пачытаць:

Вяртанне праз стагоддзі: музей пад адкрытым небам «Страчаная спадчына»