1 августа 2020
2550
Правільна
размяркоўваць сілы, працаваць у камандзе і змагацца за вынік – менавіта да
гэтага з дзяцінства нас прывучае спорт. Спартсмены вытрыманыя і настойлівыя, і
гэтыя якасці яны захоўваюць на працягу ўсяго жыцця. А Сяргей Чартко спартыўныя
рысы характару падмацоўвае па сённяшні дзень, працягваючы ў свае амаль 50 у
складзе каманды райвыканкама выходзіць на спартыўныя старты аматарскіх спаборніцтваў.
Дванаццаць гадоў ён кіруе сферай спорту на Навагрудчыне, але ў паперах не
«закапаўся» і хоць зараз гатовы стаць на лыжы, сесці на веласіпед ці нырнуць у
басейн. Увогуле спорт у жыцці Сяргея Васільевіча прысутнічае ўжо амаль 40 гадоў
– як стаў школьнікам на лыжы, так і не сышоў са спартыўнай «трасы», толькі час
ад часу мяняў накірункі руху.