Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём энергетыка

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём энергетыка

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём энергетыка

22 декабря 2022 248

Паважаныя сябры!
Ад усёй душы віншуем энергетыкаў і ветэранаў працы з прафесійным святам!

Энергетыка даўно і трывала ўвайшла ў наша жыццё, стала яе неад'емнай часткай, без якой прадставіць цывілізацыю ўжо немагчыма. Высакародныя традыцыі вашай прафесіі складваліся ў гады індустрыялізацыі, умацоўваліся ў перыяд пасляваеннага аднаўлення. Сёння іх развівае новае пакаленне спецыялістаў. Дзякуем усім за штодзённую адказнасць у выкананні працоўных задач, а ветэранам працы – за падтрымку і неабыякавасць.

Усім работнікам энергетычнай галіны раёна жадаем стабільнай і безаварыйнай працы, жыццёвага аптымізму, моцнага здароўя і невычэрпнай энергіі!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.