Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём выратавальніка

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём выратавальніка

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём выратавальніка

19 января 2024 433

Віншуем усіх выратавальнікаў і ветэранаў службы раёна з прафесійным святам – Днём выратавальніка.

Ваша прафесія – выбар моцных духам і мужных людзей, адданых сваёй справе. Аўтарытэт супрацоўніка МНС – адзін з самых высокіх у нашай краіне. Выратавальнікі-пажарныя Беларусі заслужылі яго сваім прафесіяналізмам, самаадданай працай і мужнасцю, уменнем знайсці выйсце са складанай, часам экстрэмальнай сітуацыі. Рызыкуючы здароўем, вы першымі прыходзіце туды, дзе людзям патрэбна дапамога. Галоўны вынік вашай няпростай працы – тысячы выратаваных жыццяў, захаванне значных матэрыяльных каштоўнасцей, прыроды роднага краю. Няхай ваша майстэрства не ведае межаў дасканаласці. Няхай захоўвае вас лёс, каб са службы вы кожны раз вярталіся ў свае сем'і здаровымі і цэлымі. 

Паважаныя сябры! Прыміце самыя найлепшыя пажаданні моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, міру, спакою і душэўнага цяпла ў вашых дамах, далейшых поспехаў у нялёгкай, але ганаровай службе. 

Раённы выканаўчы камітэт. 
Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |