Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

02 апреля 2024 256
Паважаныя жыхары Навагрудчыны!

Імкненне да саюза беларускага і расійскага народаў заснавана на моцных духоўных і маральных традыцыях, агульным культурна-гістарычным мінулым, усебаковым супрацоўніцтве паміж нашымі дзяржавамі.

Жыхары нашага раёна трапятліва захоўваюць памяць аб горкіх гадах Вялікай Айчыннай вайны, якая з'яднала нашы народы ў барацьбе супраць ворага. Узаемавыгаднае супрацоўніцтва нашай рэспублікі з суб'ектамі Расійскай Федэрацыі на ўсіх узроўнях спрыяе развіццю эканамічнага патэнцыялу нашых рэгіёнаў. Эфектыўнасць Беларуска-Расійскага саюза не раз была даказаная ў процідзеянні агульнасусветным выклікам.

Мінулыя гады пераканаўча даказалі правільнасць абранага шляху – будаваць агульны дом на аснове ўзаемнай павагі, раўнапраўя, забеспячэння нацыянальных і грамадзянскіх інтарэсаў.

Народы нашых краін былі і застаюцца разам, нягледзячы ні на якія перашкоды, што ўзводзяцца на гістарычным шляху.

Прыміце нашы віншаванні з гэтай знамянальнай датай. Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях. Хай выдатныя ідэі супольнасці двух брацкіх народаў і ў будучыні знаходзяць сваё ўвасаб­ленне ў жыцці, спрыяюць захаванню міру і стабільнасці на зямлі.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.