Віншаванне члена Савета Рэспублікі Эльвіры Сарока і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна са святам Нараджэння Хрыстова

Віншаванне члена Савета Рэспублікі Эльвіры Сарока і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна са святам Нараджэння Хрыстова

07 января 2024 513
Паважаныя навагрудчане! Сардэчна віншуем усіх праваслаўных вернікаў са святам Нараджэння Хрыстова!

Калядныя дні асвятляюць наша жыццё асаблівай радасцю, на працягу многіх стагоддзяў вяртаюць нас да духоўных вытокаў і традыцый, міласэрнасці і надзеі. Гэта час добрых намераў і спраў, шчырага клопату аб блізкіх і тых, хто мае патрэбу ў дапамозе і падтрымцы.

Няхай святло калядных дзён азарае вашы дамы, дапамагае быць больш беражлівымі адзін да аднаго, шанаваць жыццё ва ўсіх яго праявах, стане для вас крыніцай душэўных сіл і стваральнай працы.

Шчыра жадаем вам светлага каляднага настрою, міру, здароўя і дабрабыту!

Э.А. Сарока,член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
А.Г. Сонгін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |

Instagram | YouTube | TikTok |