Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15 марта 2024 192

Паважаныя жыхары Навагрудчыны!
Віншуем Вас з адным з самых значных святаў нашай дзяржавы – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь! 

15 сакавіка – значная дата для нашай дзяржавы.
У гэты дзень краіна адзначае прыняцце Асноўнага Закона. Ён стаў надзейным падмуркам для развіцця суверэннай Беларусі, выражэннем волі і інтарэсаў народа, сімвалам яго адзінства, згуртаванасці і згоды.

Увабраўшы ў сябе найбагацейшы гістарычны вопыт пабудовы дзяржаўнасці, Канстытуцыя абумовіла тыя прагрэсіўныя пераўтварэнні, якія дазволілі ў складаны перыяд захаваць дзяржаўныя асновы, стаць на шлях стабільнага, устойлівага і паступальнага развіцця.
Выконваючы нормы Канстытуцыі, мы забяспечваем зладжаную і эфектыўную працу ўсіх галін улады, згоду ў грамадстве, пабудову канкурэнтаздольнай эканомікі, правядзенне эфектыўнай сацыяльнай палітыкі, накіраванай на стварэнне спрыяльных умоў для годнага развіцця чалавека.

Наша асноўная задача – шанаваць і захоўваць, закладзеныя ў Канстытуцыі агульнанацыянальныя каштоўнасці, будаваць на іх аснове стабільную, стабільную, прававую, квітнеючую дзяржаву.
Перакананыя, што наша моладзь, якая толькі ўступае ў жыццё, унясе свой важкі ўклад у далейшае паспяховае ўмацаванне краіны. Памятаць і шанаваць сваю гісторыю, берагчы законы, быць справядлівым і сумленным у сваіх думках і ўчынках – гэта якасці сапраўднага грамадзяніна сваёй Радзімы.

Жадаем усім моцнага здароўя і шчасця, а нашай суверэннай Беларусі – міру і працвітання! Няхай гэтае дзяржаўнае свята будзе сімвалам моцнай краіны, надзейным гарантам для грамадзян Рэспублікі Беларусь!

Поспехаў вам, новых дасягненняў, дабрабыту і згоды!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.