Шчырыя віншаванні з Днём міліцыі адрасуем ветэранам і асабістаму складу раённага аддзела ўнутраных спраў!
Органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца найважнейшым інстытутам дзяржаўнасці, якія забяспечваюць бяспеку нашага грамадства.
Ваша служба звязана з штодзённай рызыкай. Праяўляючы мужнасць і вытрымку, цалкам аддаючыся сваёй прафесіі, Вы ахоўваеце спакой і жыццё людзей, стаіце на варце правапарадку. Ад якасці Вашай работы залежыць упэўненасць у заўтрашнім дні.
Сумленнасць, прынцыповасць, вернасць прысязе, гатоўнасць прыйсці ў любую хвіліну на дапамогу чалавеку, які трапіў у бяду, – вось адметныя якасці тых, хто з гонарам носіць міліцэйскую форму. Гэтае свята сімвалізуе павагу да лепшых традыцый служэння народу і краіне, якія закладваліся многімі пакаленнямі супрацоўнікаў. Адзначаючы гэтае свята, мы па праву ганарымся сапраўднымі прафесіяналамі, вернымі Закону, аддаём належнае подзвігу ўсіх, хто самааддана змагаўся са злачыннасцю.
У гэты святочны дзень жадаем усім супрацоўнікам міліцыі, ветэранам, Вашым родным і блізкім моцнага здароўя, сямейнага шчасця, поспехаў у нялёгкай, але вельмі важнай і патрэбнай працы на карысць нашай краіны і народа!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.