Асалода са смакам: сакрэты ідэальнага беларускага халадніка

Асалода са смакам: сакрэты ідэальнага беларускага халадніка

24 июля 2022 702
Сакрэты прыгатавання беларускага халадніка — на квасе або на кефіры, з агароднінай або з мясам, рыбай і ракавымі шыйкамі.

У летнія спякотныя дзянькі хочацца астудзіцца і спатоліць смагу. Добры сродак для гэтага — квас. А калі дадаць у яго агародніну, атрымаецца карысны суп пад назвай «халаднік». Нашы продкі гатавалі яго стагоддзі таму. Да нашага часу рэцэпт смачнай летняй стравы дайшоў у мностве варыянтаў. Пагартаем старонкі традыцыйнай беларускай кухні разам.

Для класічнага рэцэпта дастаткова ўзяць буракі сталовыя, агуркі, варанае яйка і зеляніну. Асновай для прыгатавання халоднага летняга супу можа быць несалодкі квас — на адвары буракоў або шчаўя, на булёне ці адвары ягад з дабаўленнем смятаны або сыроваткі.

Гатуецца беларускі халаднік так: вараны астуджаны бурак пачысціць, нацерці на буйной тарцы, свежыя агуркі нарэзаць невялікімі кубікамі. Зялёную цыбулю дробна нарэзаць, расцерці лыжкай. Заліць агародніну халоднай вадой, дадаць крыху воцату. Аснова супу будзе мець яшчэ больш яскравы смак, калі дадаць у яго радыску і кроп. Непаўторны водар страве надае зеляніна, загадзя перацертая з соллю. Пры падачы на стол у кожную талерку трэба пакласці палову варанага курынага яйка і зеляніну. У якасці гарніру можна падаць вараную бульбу. Дарэчы, перад падачай на стол суп трэба некалькі гадзін астудзіць у халадзільніку.

Кулінарам вядомы рэцэпт халадніка па-мінску. Яго адметнаць у тым, што гатуеццца ён на аснове адвару адначасова і буракоў, і шчаўя. Надаць іскрынку класічнаму рэцэпту можна, дадаўшы буракі і шчаўе ў адвар са зваранай тоўчанай бульбай.

Цікавая асаблівасць: стагоддзі таму нашы прабабулі забельвалі халаднік кефірам або смятанай. Аднак з цягам часу гаспадыні ўдасканалілі рэцэпт — сталі гатаваць суп адразу на кефіры, напалову разбаўленым з вадой. Кефір разводзіцца вадой і ўзбіваецца.

СБ