25 сакавіка з 9.30 да 11.00 у раённым Доме культуры і народнай творчасці (вул. Леніна, 7, 1 паверх) з мэтай павышэння адукаванасці ў сферы вядзення бізнесу пройдзе акцыя «Адкрытая прыёмная для бізнесу».
Кожны жадаючы прадстаўнік бізнесу будзе мець магчымасць атрымаць індывідуальную кансультацыю па пытаннях ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці ў кваліфікаваных спецыялістаў фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, землеўпарадкавальнай, пажарнай, падаткавай і іншых службаў і ведамстваў вобласці.
Акцыя накіравана на павышэнне ўзроўню інфармаванасці прадпрымальніцкай супольнасці.
Акрамя таго, падчас правядзення сустрэчы прадстаўнікі бізнесу змогуць выказаць праблемныя пытанні, якія ўзніклі пры ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці, а таксама ўнесці прапановы па вядзенні бізнесу ў сваім рэгіёне.
В. СКОБЛЯ, начальнік упраўлення эканомікі, гандлю і паслуг Навагрудскага райвыканкама.