ГлавнаяНовостиОфициальноВіншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём беларускага кіно
Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём беларускага кіно
Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём беларускага кіно
17 декабря 2023
289
Паважаныя работнікі і ветэраны кінагаліны раёна! Прыміце шчырыя віншаванні З Днём беларускага кіно!
Сёння Беларусь па праву ганарыцца многімі таленавітымі кінематаграфістамі, якія стварылі сваімі працамі залаты фонд нацыянальнага кіно Рэспублікі Беларусь.Не адстае ад іх і сучаснае пакаленне – з'яўляюцца новыя імёны і кінастужкі, якія з поспехам удзельнічаюць у розных прэстыжных кінафорумах.
Сёння кіно – неад'емная частка культуры, якая пашырае кругагляд, павышае адукаванасць чалавека, дапамагае яму развівацца як асобе.
Мы высока цэнім ваш уклад у развіццё кінагаліны.
Гэтая вобласць мастацтва ўмее ўплываць на розумы, звычкі і густы людзей. Кіно вучыць дабрыні, узаемаадносінам аднаго з адным, адлюстроўвае карціны сённяшняга жыцця і карціны нашага далёкага мінулага, выхоўвае лепшыя якасці.
Жадаем усім работнікам кінагаліны раёна натхнення, творчых поспехаў, рэалізацыі намечаных планаў, невычэрпнага аптымізму, добрага настрою, адданых
гледачоў, шчасця і здароўя, а аматарам кіно – цікавых айчынных фільмаў і яркіх прэм'ер!