Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў падатковых органаў

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў падатковых органаў

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў падатковых органаў

14 июля 2024 297
Паважаныя работнікі і ветэраны падатковай службы Навагрудчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў падатковых органаў! 

Да супрацоўнікаў падатковай службы заўсёды прад'яўляліся высокія патрабаванні, бо ад іх дзейнасці залежаць 
ледзь не ўсе сферы жыцця грамадства. Невыпадкова тут працуюць людзі, якія валодаюць высокай прафесійнай  граматнасцю і каласальным пачуццём адказнасці. 

Значнасць вашай работы адлюстроўваецца на якасці жыцця грамадзян, на росквіце ўсяго раёна, абароне яго інтарэсаў. Удзельнічаючы ў фарміраванні бюджэту розных узроўняў, падатковая служба была і застаецца падмуркам у справе развіцця не толькі роднага краю, але і ўсёй краіны. 

Выказваем удзячнасць ветэранам, работнікам падатковых органаў за прафесіяналізм і адданасць справе. Перакананыя, што і надалей вы паспяхова будзеце выконваць ускладзеныя на вас абавязкі.  Прыміце пажаданні далейшай плённай працы, жыццёвых сіл, настойлівасці і ўпартасці ў вырашэнні паўсядзённых задач, аптымізму і моцнага здароўя. 

Раённы выканаўчы камітэт. 
Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |  
Instagram | YouTube | TikTok |