Паважаныя работнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, ветэраны пажарнавыратавальнай службы Навагрудчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём пажарнай службы Рэспублікі Беларусь! Гэтая дата аб'ядноўвае людзей мужнай і высакароднай прафесіі, якія нясуць адказнасць за забеспячэнне абароны нацыянальнага багацця і жыцця людзей ад прыродных стыхій. Выкананне гэтых складаных задач пад сілу толькі сапраўдным прафесіяналам з выдатнымі чалавечымі якасцямі: рашучасцю, адказнасцю, адвагай, цвёрдасцю характару і сілай волі. Да іх, несумненна, належаць і агняборцы Навагрудчыны. Днём і ноччу, у любое надвор'е, вы чуйна несяце баявую вахту, па першым сігнале ўступаеце ў сутычку з агнём.
Аб вашай працы заўсёды гавораць з павагай і ўдзячнасцю, бо ваш службова-баявы шлях заўсёды спалучаны з трывогамі і небяспекамі, пераадоленнем цяжкасцяў і рызыкай. Прыміце шчырыя словы падзякі за ваш прафесіяналізм, дысцыплінаванасць, адказнасць і самаадданасць. Упэўнены, кожны жыхар нашага горада цвёрда ведае, што ў любой небяспечнай сітуацыі можа разлічваць на кожнага з вас.
У гэты святочны дзень нельга не сказаць асаблівых слоў падзякі ў адрас ветэранаў. Ваш прыклад і закладзеныя традыцыі – падмурак, на якім трывала трымаецца сучасная пажарная служба. Жадаем усім вам моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, бадзёрасці духу, аптымізму і поспехаў у вашай высакароднай службе.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |