Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці

04 сентября 2022 279
Паважаныя работнікі нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці, ветэраны працы!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам.
Ваша праца – гэта святло і цяпло ў дамах, гэта паліва для транспарту, сыравіна для прамысловасці. Ваш прафесіяналізм, энергія і прадпрымальнасць застаюцца гарантыяй паспяховага развіцця раёна, вобласці і ўсёй краіны.
Асаблівую падзяку мы выказваем ветэранам галіны, усім тым, хто стаяў ля яе вытокаў. Вынікі вашай працы, дарагія ветэраны, служаць годным прыкладам для маладога пакалення, якое пераймае ваш бясцэнны вопыт!
Паважаныя сябры! Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, новых дасягненняў, росквіту і прафесійнай дасканаласці, міру і дабрабыту вашым сем'ям!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.