ГлавнаяНовостиОфициальноВіншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днем работнікаў органаў загс
Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днем работнікаў органаў загс
Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днем работнікаў органаў загс
18 декабря 2022
370
18 снежня 2022 года 105 гадоў з дня ўтварэння службы адзначаюць работнікі і ветэраны працы органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану Рэспублікі Беларусь. Можна з упэўненасцю сказаць, што гісторыя органаў загса – гэта гісторыя краіны, таму што менавіта яны рэгіструюць усе найбольш значныя вехі ў лёсе
кожнага чалавека.
Штодня работнікі органаў загса рэгіструюць акты грамадзянскага стану, размаўляюць з людзьмі, ствараюць для кожнай пары маладых, сямейных
юбіляраў незабыўныя і радасныя моманты жыцця, якія застаюцца ў памяці на доўгія гады, працягваюць традыцыі, звычаі беларускага народа.
Паважаныя сябры! Прыміце шчырыя словы падзякі за штодзённую карпатлівую працу, дабрыню і ўвагу да людзей у самых розных сітуацыях!
Жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, творчага натхнення, новых дасягненняў і поспехаў ва ўсіх пачынаннях на карысць нашай дзяржавы!