ГлавнаяНовостиОфициальноВіншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Нараджэннем Хрыстовым
Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Нараджэннем Хрыстовым
Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Нараджэннем Хрыстовым
25 декабря 2023
261
Хрысціянам Навагрудчыны, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня. Паважаныя землякі! Прыміце самыя шчырыя віншаванні ў сувязі з вялікай урачыстасцю – Нараджэннем Хрыстовым. На працягу тысячагоддзяў каляднае свята дорыць людзям вялікую надзею і веру. Вечныя каштоўнасці дабра і любові натхняюць нас на міласэрныя ўчынкі і дапамагаюць яшчэ глыбей спасцігнуць сэнс евангельскіх запаведзяў, у аснове якіх – бязмежная дабрыня і ўсёдаравальная любоў.
Гэтыя ўрачыстыя светлыя дні аб'ядноўваюць нашы сем'і, падахвочваюць шчыра і ўважліва адносіцца да ўсіх, хто мае патрэбу ў нашым удзеле, дапамозе і клопаце.
Нам усім патрэбныя простыя і вельмі важныя радасці: мір і спакой дарагіх нам людзей, упэўненасць у заўтрашнім дні, добрыя адносіны з сябрамі, калегамі і суседзямі.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, добрага настрою, аптымізму, поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.