Што б ні казалі пра ячэйку грамадства, сям'я, перш за ўсё, велічная каштоўнасць свету, аснова дабрабыту грамадства і галоўная ўмова ўсеагульнай стабільнасці.
Каханне, сям'я, вернасць – вечныя каштоўнасці, якія надаюць жыццю чалавека асаблівы сэнс. У моцных сем'ях растуць шчаслівыя дзеці, захоўваюцца маральныя асновы грамадства і закладваюцца асновы дабрабыту роднага горада і ўсёй краіны.
Выказваем словы ўдзячнасці ўсім бацькам, якія выхоўваюць сваіх і прыёмных дзяцей, шматдзетным сем'ям. Маладым жадаем вялікага шчасця, любові, цярпення і мудрасці.
Дарагія землякі, беражыце адзін аднаго, напаўняйце радасцю сумесна пражытыя гады! Шчыра жадаем усім міру і дабра, любові, узаемнасці і гармоніі!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |