Віншуем вас з найважнейшым дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі!

Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь з’яўляецца трывалым падмуркам прававой сістэмы, дзейсным гарантам правоў і свабод нашых грамадзян, моцнай асновай развіцця дзяржавы.
Гэты святочны дзень нагадвае нам пра значнасць верхавенства закона і павагі правоў чалавека, падкрэслівае важнасць захавання і абароны канстытуцыйных каштоўнасцей.
Ключавыя з іх – сацыяльная справядлівасць, традыцыйная сям’я, гістарычная праўда – дапамагаюць нам, беларусам, пераадольваць сучасныя выклікі і ўпэўнена глядзець у будучыню.
Жадаем усім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні і поспехаў у прафесійнай дзейнасці на карысць нашай
роднай Беларусі!
А. СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
І. ЖУК, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |



















