До дня Великой
Победы осталось

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём міліцыі

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём міліцыі
04 марта 2026

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў!  Віншуем вас з прафесійным святам – Днём міліцыі – адной з самых складаных і адказных прафесій.
загружено (4).png
Сіла духу і мужнасць, самаадда­насць і прафесіяналізм, неабыякавасць да праблем людзей і гатоўнасць прыйсці на дапамогу – гэтыя якасці заўсёды былі ўласцівы супрацоўнікам органаў аховы правапарадку. Ваша служба вельмі напружаная і адказная. Бо вы стаіце на варце законнасці і правапарадку, абараняеце гонар і годнасць грамадзян, вядзеце барацьбу са злачыннасцю і іншымі негатыўнымі з’явамі ў грамадстве, праяўляеце мужнасць і стойкасць, вытрымку і самааддачу. Самыя цёплыя словы падзякі – у адрас нашых ветэранаў, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку, але актыўныя ў грамадскім жыцці і перадаюць свой вопыт маладому пакаленню.

Дарагія сябры!
Ад усёй душы жадаем новых поспехаў у службе, мірнага неба, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |