До дня Великой
Победы осталось

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
15 марта 2026
Паважаныя жыхары Навагрудчыны! 

Прыміце віншаванні з адным з самых галоўных дзяржаўных святаў – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Заставка-день-конституции_портал-768x420.jpg
Канстытуцыя, з'яўляючыся Асноўным Законам нашай краіны, змясціла ў сабе багаты гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацавала
прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства, дакладна вызначыла прыярытэты нацыянальнага развіцця.

Яна служыць надзейным арыенцірам дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на стварэнне эфектыўнай эканомікі, забеспячэнне сацыяльнай абароны і
дабрабыту насельніцтва, беражлівыя адносіны да традыцый і каштоўнасцей беларускага народа.

Наш высокі грамадзянскі абавязак – паважаць Канстытуцыю, строга прытрымлівацца яе палажэнняў, павышаць прававую культуру грамадства.

Упэўненыя, што толькі разам, выкарыстоўваючы стваральную энергію кожнага чалавека, мы зможам дамагчыся значных вынікаў у далейшым развіцці нашага
раёна і дзяржавы.

Жадаем добрага здароўя, шчасця, паспяховай прафесійнай дзейнасці і новых здзяйсненняў на карысць роднай Айчыны.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |