До дня Великой
Победы осталось

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём жанчын

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём жанчын
08 марта 2026
Паважаныя жыхаркі Навагрудчыны! Сардэчна віншуем вас з дзіўным, прыгожым, пяшчотным вясеннім святам — Днём жанчын!
photo_2026-03-08_08-18-17.jpg
Выдатна, што адзін з першых вясенніх дзён прысвечаны менавіта вам, нашым каханым жанчынам. Ваша мудрасць ахоўвае хатні ачаг і вучыць кіраваць працоўнымі калектывамі. Ваша цярпенне дапамагае пераносіць нягоды паўсядзённага жыцця, дабрыня — выхоўваць дзяцей і ўнукаў. Мы любім вас у смутку і ў радасці, вы — наша надзея і апора.

Ад усёй душы жадаем заўсёды быць абаяльнымі, добрасардэчнымі і мілымі, жадаем заўсёды захоўваць тыя выдатныя якасці, дзякуючы якім жыццё становіцца светлым і радасным. Прыміце нашу шчырую падзяку за ўсё, што робіцца вашымі клапатлівымі жаночымі рукамі.

Раенны выканаўчы камітэт.
Раенны Савет дэпутатаў. 

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |