З гісторыяй стварэння Нясвіжскага палацава-паркавага комплексу і жыццём яго знакамітых уладальнікаў пазнаёміліся жыхары Пятрэвіцкага сельсавета

З гісторыяй стварэння Нясвіжскага палацава-паркавага комплексу і жыццём яго знакамітых уладальнікаў пазнаёміліся жыхары Пятрэвіцкага сельсавета

З гісторыяй стварэння Нясвіжскага палацава-паркавага комплексу і жыццём яго знакамітых уладальнікаў пазнаёміліся жыхары Пятрэвіцкага сельсавета

21 апреля 2022 702

18 красавiка, у Мiжнародны дзень аховы помнiкау i гiстарычных мясцiн, жыхары Пятрэвiцкага сельскага савета здзейснiлi падарожжа у Нясвiж, дзе наведалi Палацава-паркавы ансамбль.

Людзi стамiлiся ад доўгай зiмы i бясконцых кавiдных абмежаванняў, тaму маю прапанову паехаць на экскурсiю ўспрынялi з радасцю. Акцэнт быў зроблены на людзей пенсiённага ўзросту. Папярэдне, на пэўны дзень i час, была заказана экскурсiя. Дарэчы, гэты дзень быў яшчэ i льготны, тaму бiлет каштаваў нядорага.

Старшыня Пятрэвiцкага сельвыканкама Сяргей Гірыновіч і ўпраўляючы справамі Наталля Мантуш дапамаглi вырашыць пытанне з аўтобусам. У дзень паездкi ў людзей быу прыўзняты настрой, i нават халоднае надвор’е не азмрочыла яго. Усe месцы ў аўтобусе былi заняты пасажырамi, бо нас было дваццаць чалавек. У асноўным, гэта жыхары аграгарадка Пятрэвiчы, а да iх далучылiся жадаючыя з вёсак Налiбакi i Оркавiчы.

На працягу амаль дзвюх гадзiн мы з вялiкiм задавальненнем хадзiлi па цудоўных залах рэзiдэнцыi княжацкага роду Радзiвiлаў, уважлiва слухалі экскурсавода Таццяну. Было зроблена шмат фотаздымкаў, куплены сувенiры.

Таксама пазнаёміліся з архітэктурай, гісторыяй стварэння, жыццём знакамітых уладальнікаў самага каштоўнага помніка Беларусі, які ўнесены ў спіс Сусветнай культурнай спадчыны, – Нясвіжскага палацава-паркавага комплексу. Падчас экскурсіі пажылыя грамадзяне даведаліся аб гісторыі дынастыі Радзівілаў – аднаго з самых уплывовых родаў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, якія пакінулі глыбокі след у культурнай спадчыне беларускага народа.

Калi мы пакiдалi гэты помнiк сусветнай гiсторыi i культуры, кожнага перапаўняла пачуцце гонару за нашу Радзiму i яе шматвекавую гiсторыю.

А на развiтанне паступiла новае пажаданне ад удзельнiкаў экскурсii – арганiзаваць яшчэ якую-небудзь паездку летам.

Зоя Бузюк,
жыхарка аг. Пятрэвiчы