Час з карысцю анлайн. Што прапануе Навагрудская раённая бібліятэка?

Час з карысцю анлайн. Што прапануе Навагрудская раённая бібліятэка?

Час з карысцю анлайн. Што прапануе Навагрудская раённая бібліятэка?

28 апреля 2020 1274

Падчас складанай эпідэміялагічнай сітуацыі, звязанай з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі і адменай масавых мерапрыемстваў, Навагрудская раённая бібліятэка прапануе ўсім жадаючым наведаць сайт бібліятэкі і правесці вольны час з карысцю.

Пацікаўцеся: на галоўнай старонцы сайта ў раздзеле «Тэсты анлайн» прадстаўлены віктарыны: «В книжной памяти – мгновения войны» (75-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца), «Живопись белорусских художников: картины и их авторы», «Личности и памятники Гродненщины. Часть 1», «Личности и памятники Гродненщины. Часть 2», «Гісторыя Беларусі: правер сябе!», «Адгадайце фільм па кадры. Прайдзіце тэст!», «Эти книги рассмешат. Угадай кто что не писал!».


На  сайце Навагрудскай раённай бібліятэкі таксама запушчаны інтэрнэт-праект чытання вершаў «Пра вайну, на якой я не быў».

Супрацоўнікі бібліятэкі запрашаюць навагрудчан і жыхароў раёна стаць яго ўдзельнікамі. Для гэтага нават неабавязкова быць чытачом бібліятэкі.  Для таго, каб «загучаць» у інтэрнэце, можна прадста­віць зроблены вамі самастойна запіс мастацкага чытання вершаў на электронны адрас grnvncbsm@mail.grodno.by . Таксама ёсць варыянт зрабіць гэта непасрэдна ў бібліятэцы. Маленькая, але карысная парада: для чытання выбірайце свае любімыя вершы, тыя, якія вас кранулі асабіста.


У холах Навагрудскай раённай бібліятэкі і бібліятэкі сямейнага чытання ўстаноўлены фотазоны, якія маюць форму зоркі.

Усе жадаючыя на пачатку мая могуць наведаць гэтыя бібліятэкі і расказаць пра ветэрана, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны сваёй сям’і. Таксама тут можна прымацаваць таблічку (фатаграфію) з іменем гэтага блізкага чалавека.