Урокі гісторыі і ўрокі жыцця Тамары Сурага

Урокі гісторыі і ўрокі жыцця Тамары Сурага

Урокі гісторыі і ўрокі жыцця Тамары Сурага

17 сентября 2023 595
Напярэдадні Дня народнага адзінства 7 верасня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі 60 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Сярод удастоеных высокіх узнагарод наша зямлячка – настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Валеўскай сярэдняй школы Тамара Сурага. Шчыра віншуем Тамару Мікалаеўну з заслужанай узнагародай!

Педагагічны стаж Тамары Мікалаеўны складае звыш 30 гадоў. Выкладае яна гісторыю і грамадазнаўства ў роднай Валеўскай сярэдняй школе. За сваю працоўную дзейнасць, духоўна-маральнае выхаванне дзяцей настаўнік неаднаразова адзначалася граматамі і падзякамі розных узроўняў, у тым ліку Міністэрства адукацыі Беларусі. У 2015 годзе Тамары Мікалаеўне было прысвоена званне «Педагог года Навагрудчыны», а ў 2019 годзе яна была ўзнагароджана знакам «Выдатнік адукацыі». А вось сёння – новая, самая значная ўзнагарода – медаль Францыска Скарыны. Гэту ўзнагароду атрымлі ваюць работнікі навукі, адукацыі і культуры за выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і прымнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа.
Народная мудрасць сведчыць: «Не месца ўпрыгожвае чалавека, а чалавек месца». І гэта мудрасць як нельга лепш характарызуе жыццё настаўніцы гісторыі і грамадазнаўства Валеўскай школы Тамары Сурага. Яе добра ведаюць і паважаюць не толькі вучні, бацькі, калегі на Навагрудчыне, а і далёка за яе межамі яна даўно стала паважаным чалавекам у сферы педагогікі. На працягу амаль дваццаці гадоў, акрамя сваіх прадметаў, выкладала факультатыўны курс «Асновы праваслаўнай культуры», была кіраўніком метадычнага аб’яднання настаўнікаў па гэтым курсе. І для многіх выпускнікоў, і для цяперашніх вучняў Тамара Мікалаеўна на дзейны праваднік у дарослае жыццё, дапамагае ім, яшчэ не сфарміраваным асобам, знайсці сваё месца ў грамадстве. Уклад Т.М. Сурагі ў сістэму адукацыі раёна не выклікае сумненняў. Аб уроках гісторыі і ўроках жыцця на асабістым пракладзе раскажа Тамара Мікалаеўна Сурага.

 Праваднік у жыццё

 – Нават не верыцца, а ўжо 33 гады прайшло, як пасля заканчэння Гродзенскага ўніверсітэта я прыехала ў сваю родную школу працаваць настаўнікам гісторыі. І адразу паставіла перад сабой пытанне: «Як зрабіць так, каб урокі гісторыі сталі ўрокамі жыцця?». І сёння, мне здаецца, што я ведаю адказ. Самым дзейсным сродкам патрыятычнага і маральна-этычнага выхавання на ўроках гісторыі можа быць прынцып: гісторыя тваёй сям’і – частка гісторыі тваёй краіны! – гаворыць Т.М. Сурага. – Дзеці, вывучаючы сваю радаслоўную, вывучаюць пэўныя перыяды гісторыі, толькі яны цяпер адносяцца да гэтай гісторыі ўсведамляючы, што аўтарамі яе з'яўляюцца іх бацькі, дзяды, прадзеды. Гэта ўсё ўспрымаецца па-іншаму. Магу прывесці прыклад з гісторыі маёй сям'і.

 Лёс маёй сям’і ў гісторыі маёй краіны

 – Мой прапрадзед быў удзельнікам вайны 1812 года. Мужна змагаўся і ўзнагаро джаны крыжом. Мой тата Мікалай Іванавіч Сурага – член Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. За актыўную дзейнасць у рэвалюцыйным і падпольным руху польскімі ўладамі быў арыштаваны і асуджаны з 1936 па 1939 год. 17 верасня 1939 года атрымаў доўга чаканую свабоду. Вялікая Айчынная вайна застала яго падчас службы ў арміі, куды прызвалі ў 1940 годзе. Быў камандзірам узвода запаснога кавалерыйскага палка, старшыной роты інжынерна- тэхнічнага палка Закаўказскай ваеннай акругі, самааддана змагаўся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, узнагароджаны медалём за абарону Каўказа. Уся пасля ваенная працоўная дзейнасць таты была звязана з зямлёй і людзьмі. У 1953 го - дзе ён узначаліў цяперашнюю гаспадарку «Свіцязь». Пазней узначальваў выканаўчы камітэт Валеўскага сельскага Савета дэпутатаў. Ці магчыма не вывучаць такую гісторыю? Ці можа чалавек дазволіць камусьці яе перакроіць, перапі саць? Ці можна здрадзіць такой гістарычнай памяці? – адзначае Тамара Мікалаеўна. – Вельмі радасна, што сапраўдныя гістарычныя, памятныя даты вяртаюцца ў наш жыццёвы каляндар і становяцца дзяржаўнымі святамі.

Для нашай сям’і 17 верасня, улічваючы асабістыя факты, быў асаблівым памятным днём задоўга да 7 чэрвеня 2021 года, калі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам быў падпісаны Указ аб установе дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства. Для мяне важна, што Указ аб маім узнагароджанні быў падпісаны напярэдадні гэтага свята.

 17 верасня – гісторыя і рэальнасць

– У народным гістарычна-краязнаўчым музеі Валеўскай сярэдняй школы ёсць шмат каштоўных экспанатаў, прысвечаных гэтай знакавай падзеі. Вучні маюць магчымасць пазнаёміцца з гэтым перыядам дасканала, дакрануцца да рэальнасці, – гаворыць настаўнік гісторыі. – Гэта і здымак Веры Харужай – актыўнай удзельніцы рэвалюцыйнага і падпольнага руху на тэрыторыі Заходняй Беларусі, члена КПЗБ. У школу прыяз джаў родны брат Васілій Захаравіч, перадаў шмат асабістых рэчаў для музея. Захоўваецца ў экспазіцыі здымак ураджэнца Навагрудчыны Пятра Арсенцьевіча Жалезняковіча – актыўнага ўдзельніка тых падзей. Ён быў асуджаны польскімі ўладамі на пажыццё вае ўтрыманне ў турме. Але 1939 год змяніў і яго лёс, як і многіх лю дзей, якія былі за кратамі. Усіх, хто імкнуўся згуртаваць нашу адзіную беларускую сям’ю ў адной краіне, у адных межах. А таксама ў экспазіцыі ёсць рэдкія здымкі в. Валеўка 17 верасня 1939 года. У гэты дзень вяскоўцы сабраліся на святочны мітынг, прысвечаны вызваленню Заходняй Беларусі. А яшчэ захоўваецца каштоўная рэліквія – сцяг, з якім жыхары в. Нязнанава сустракалі Чырвоную армію. У г. Беластоку 28 кастрычніка адбыўся народны сход, дзе вырашалася пытанне аб’яднання тэрыторый БССР. Ад нашай вёскі прадстаўніком быў Фёдар Гаўрылавіч Ясевіч. Яго здымак і рэчы захоўваюцца ў музеі. У гады Вялікай Айчыннай вайны немцы яго расстралялі. Музейная педагогіка – гэта неад’емная частка адукацыйнага гістарычнага працэсу. Гэта жывая гісторыя, якая не дае разарвацца повязі часоў, якую ў нас ёсць магчымасць расказаць і паказаць на мясцовым матэрыяле. Дзеці адчуваюць сябе аўтарамі гісторыі сённяшняга дня.

 Дыялог пакаленняў

– Калі ўдумацца, то дата 1939 года – гэта падзея вялікай гістарычнай важнасці. Дзецям расказваю: жылі ўсе разам, дружна, а тут сакавік 1921 года – і большая палова нашай тэрыторыі аказваецца ў межах чужой краіны, – адзначае Т.М. Сурага. – Разарванасць: твае бацькі жывуць у БССР, а ты ў Польшчы. Калі гэтыя краіны праходзілі шлях гістарычнага развіцця, то БССР развівалася па сацыялістычным шляху, ішоў працэс індустрыялізацыі, падымалася сельская гаспадарка, прамысловасць. А палякі нашу тэрыторыю называлі «ўсходнія крэсы», акраіна. Выкарыстоўвалі яе як сыравінны прыдатак, рынак збыту, эканоміка не развівалася. Дваццаць гадоў разрыву – вялікая трагедыя як для людзей, так і для дзяржавы.

 Прыклад у жыцці

– На мой светапогляд, станаўленне як чалавека ў большай ступені паўплываў тата Мікалай Іванавіч. Яму былі ўласцівы самыя высакародныя чалавечыя якасці: сціп ласць і мудрасць, прастата і даступнасць людзям, уважлівасць і павага да кожнага жыхара калгаса і да кожнага працаўніка. Тата любіў працаваць на зямлі, а вось педагагічнай дзейнасці прысвяціла сябе мая матуля – Лідзія Сямёнаўна. Менавіта яна паўплывала на выбар маёй будучай прафесіі. А ад таты ў мяне любоў да падарожжаў. Наогул, быў ён вельмі цікавым чалавекам. Шмат часу ўдзяляў мне, размаўляў са мной, расказваў, як будаваць зносіны з людзьмі, адстойваць свае жыццёвыя прынцыпы, як не здрадзіць сабе, не згубіць сябе. Вучыў, што памылкі да канца нельга выправіць, што на сэрцы ўсё роўна застануцца рубцы. Таму іх лепей не дапускаць. Гэтыя яго жыццёвыя прынцыпы я запомніла на ўсё жыццё і прытрымліваюся іх і сёння.

 Галоўная задача – выхаваць патрыёта
– Лічу правільным меркаванне, што настаўнік – гэта прафесія ад Бога, а ўсе астатнія – ад настаўніка. Менавіта настаўнік павінен быць не толькі транслятарам ведаў, але і мець актыўную грамадзянскую пазіцыю, быць правадніком дзяржаўнай палітыкі, ад яго ў многім залежыць, якія ў краіне будуць урачы, інжынеры, заатэхнікі, будаўнікі... І якім увогуле будзе лёс незалежнай суверэннай Беларусі, – разважае Тамара Мікалаеўна.

– Упэўнена, што з дзецьмі трэба быць шчырым, быць прыкладам ва ўсім: і ў адносінах да працы, і да чалавека. Галоўная задача настаўніка – навучыць дзяцей рабіць маленькія справы на карысць дзяржавы і людзей. Усё дзеля таго, каб «заняла наша краіна свой пачэсны пасад між народамі». Патрэбна, каб кожны з маладосці быў упэўнены, што за ім непарушная дзяржава. Як грамадзянка сваёй краіны, задаволена, што сёння вялікая ўвага надаецца патрыятычнаму выхаванню. Калі чалавек патрыёт, то валодае дзейсным пачуццём, ён стваральнік будучыні. Асабіста ў мяне цікавасць да гісторыі і педагогікі з дзяцінства. Удзячна сваім бацькам, а таксама настаўнікам – Васілю Піліпавічу Ускову і Нэлі Канстанцінаўне Санько. Яны дапамаглі знайсці сваё прызначэнне і адначасова ўстанавілі высокую планку, да якой важна было дацягнуцца. З дзяцінства ў мяне асаблівая любоў да малой радзімы, якая грэе, акрыляе, дае сілу і цяпло. Такое ж цяпло дае мне родная школа. Свой накоплены вопыт імкнуся перада ваць сваім вучням. Хачу, каб выраслі дастойнымі людзьмі. Лічу, што адукацыя можа быць і сярэдняй, а вось выхаванне заўсёды вышэйшым.

 Удзячнасць і падзяка
– Удзячна тым людзям, якія палічылі маю кандыдатуру дастойнай такой высокай узнагароды, тым, хто яе падтрымаў. Шчыра рада адзнацы маёй дзейнайці, але лічу, што гэта высокая ўзнагарода ўсіх педагогаў Навагрудчыны, таленавітых лю дзей, якія ўсё робяць для таго, каб удасканаліць адукацыйны і выхаваўчы працэсы. Яны ўсе бачаць сваю галоўную задачу ў выхаванні патрыёта і грамадзяніна нашай краіны. Для мяне, настаўніка гісторыі, гэта, безумоўна, знакавая ўзнагарода, бо Францыск Скарына – гэта Полацк, калыска нашай дзяржаўнасці, горад, дзе б’ецца духоўнае сэрца нашай краіны. Мяне таксама лёс цесна звязвае з гэтым горадам. Там жыве самы дарагі чалавек у маім жыцці – гэта настаяцельніца Свята-Ефрасіннеўскага манастыра ігумення Еўдакія. Калі ёсць добрае ўва мне, то гэта дзякуючы ігуменні Еўдакіі і маім бацькам. Мне вельмі хацелася б, каб наша моладзь ведала гісторыю сваёй сям’і, вывучала гісторыю сваёй краіны, каб заўсёды памятала аб мінулым, жыла такім сённяшнім днём, за які не будзе сорамна ў будучым. А Год міру і стварэння – гэта магчымасць яшчэ раз асэнсаваць цану самай вялікай каштоўнасці, што ёсць на зямлі – міру! Калі мы ўсе будзем старацца жыць правільна, то мір і стварэнне стануць не годам на нашай зямлі, а стагоддзямі, нормай нашага жыцця.


«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |
Автор: Ольга Писар, «НЖ»