Галоўным урачом ДУ «Навагрудскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» назначана Вольга Кропікава

Галоўным урачом ДУ «Навагрудскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» назначана Вольга Кропікава

12 февраля 2022 1115

З 10 лютага галоўным дзяржаўным санітарным урачом Навагрудскага раёна – галоўным урачом ДУ «Навагрудскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» назначана Вольга Сяргееўна КРОПІКАВА.

Вольга Кропікава нара дзілася 17 сакавіка 1983 года ў г. Магілёве. Вышэйшую адукацыю атрымала ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце па спецыяльнасці «медыка-прафілактычная справа». А ў 2019 годзе скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Атрымала спецыяльнасць «дзяржаўнае кіраванне і эканоміка».

У 2006 годзе пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта на працягу года працавала ўрачом-стажорам у Лідскім занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

З 2007 па 2017 год Вольга Кропікава працавала спачатку загадчыкам санітарна-гігіенічнай лабараторыі, затым загадчыкам лабараторнага аддзела, загадчыкам аддзялення гігіены працы і камунальнай гігіены ДУ «Навагрудскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі».

Да назначэння на пасаду галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Навагрудскага раёна ў 2018-2022 гадах працавала ўрачом-гігіеністам (загадчыкам аддзела) аддзела гігіены ДУ «Навагрудскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі».


І. БАЧЫНСКАЯ, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Навагрудскага райвыканкама