Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў будаўнічай галіны

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў будаўнічай галіны

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў будаўнічай галіны

11 августа 2024 200

Паважаныя работнікі і ветэраны будаўнічай галіны!


Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём будаўніка!

Будаўнікі – людзі самай мірнай і стваральнай прафесіі. Ад вашых ведаў і вопыту залежыць якасць жылля, якое здаецца, сацыяльных аб’ектаў, надзейнасць сучасных вытворчасцяў, транспартнай і энергетычнай інфраструктуры.

Перад будаўнікамі Навагрудчыны стаіць няпростая задача – захаваць архітэктурную непаўторнасць і самабытнасць нашага горада.

Навагрудак валодае велізарным патэнцыялам, багатай гістарычнай і культурнай спадчынай. Тут жывуць выдатныя, адукаваныя і таленавітыя людзі. Кожны дзень сумеснымі намаганнямі мы робім наш горад яшчэ больш прыгожым, прывабным і камфортным для жыцця.

Асаблівыя словы падзякі ветэранам галіны, прафесійны вопыт якіх служыць надзейнай асновай і арыенцірам для маладога пакалення.

У гэты святочны дзень жадаем усім вам, вашым родным і блізкім моц нага здароўя, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях на карысць роднага горада!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |  
Instagram | YouTube | TikTok |