Урачыстасць з нагоды 10-гадовага юбілею народнага клуба майстроў народнай творчасці «Каляровая альтанка» прайшла 26 лістапада ў Навагрудскім раённым цэнтры рамёстваў. Па-сапраўднаму душэўная і сяброўская сустрэча аб’яднала лепшых творцаў народнага мастацтва з розных куткоў Навагрудчыны.
Членамі клуба з’яўляюцца 28 майстроў розных жанраў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: драўляная пластыка, фларыстыка, лапікавае шыццё, лялькі ручной работы, вышыўка крыжыкам і гладдзю, вязанне кручком, вышыўка абразоў бісерам, выцінанка-выбіванка, дэкаратыўныя вырабы з папяровых трубачак, інкрустацыя з бяросты, вышыўка стужкамі, батык, лозапляценне і саломапляценне, вязанне на спіцах, кавальская справа, выраб дэкаратыўных свечак, бандарства, жывапіс. Клуб – гэта людзі розных прафесій, якіх аб’ядноўвае жаданне развівацца і ствараць цікавыя творы, дзяліцца сваімі багатымі ведамі з іншымі.

Удзельнікі клуба разам са сваім нязменным кіраўніком Наталляй Клімко ўспаміналі гісторыю творчага шляху, даўжынёю ў 10 гадоў. Перш была створана творчая гасцёўня для аматараў вышыўкі «Чароўная нітка», якая дзейнічала пры раённым Цэнтры рамёстваў з 2006 года. Менавіта яна і натхніла на стварэнне клуба майстроў народнай творчасці «Каляровая альтанка». І ў 2012 годзе клуб пачаў сваю дзейнасць. У 2018 годзе рашэннем калегіі Міністэрства Культуры Рэспублікі Беларусь клубу майстроў народнай творчасці «Каляровая альтанка» было прысвоена званне «Народны самадзейны калектыў» за дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, высокі мастацкі ўзровень і актыўную выставачную дзейнасць.
Склад калектыву пастаянна папаўняецца новымі майстрамі, якія ўдзельнічаюць ва ўсіх мерапрыемствах, што праводзяцца ў раёне і за яго межамі. Творчасць клуба майстроў дэманструецца на выстаўках, творчых сустрэчах і прэзентацыях. Члены клуба прымаюць удзел у многіх абласных і рэспубліканскіх фестывалях па традыцыйных рамёствах і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.
На юбілей сабраліся прыхільнікі калектыву, яго сябры і аднадумцы, каб павіншаваць, сказаць добрыя словы, адзначыць граматамі і падарункамі, а ўдзельнікі народнага хору ветэранаў працы «Радасць» падарылі свае любімыя песні.
З нагоды юбілею ўдзельнікі калектыву таксама прымалі шчырыя віншаванні ад начальніка аддзела культуры райвыканкама Марыны Шабановіч, загадчыка аддзела традыцыйнай культуры Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Яніны Барысевіч, клірыка храма святых страстацерпцаў Барыса і Глеба іерэя Ігара Пірага, калег з раённай бібліятэкі, Цэнтра культуры, сяброў і членаў калектыву.
Удзельніцы народнага клуба «Каляровая альтанка» майстру Алене Піразевай падчас мерапрыемства быў уручаны медаль Навагрудскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы прападобнага Елісея Лаўрышаўскага.
На выстаўцы майстроў былі прадстаўлены самыя разнастайныя работы аматараў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Таксама падчас святкавання юбілею клуба адбылася і прэзентацыя выстаўкі Анжэлы Літвін «Жывая нітка майго лёсу». На выстаўцы праўдстаўлена 14 вышываных работ, якія дапаўняе серыя вырабаў з бісеру сына Арцёма.
З юбілеем, паважаныя майстры Навагрудчыны!
Вольга Пісар, «НЖ»
Далучайцеся да нашага Telegram-каналу!