Сяргей Федчанка: «Год быў складаным, аднак зроблена многае»

Сяргей Федчанка: «Год быў складаным, аднак зроблена многае»

03 января 2022 980

Яшчэ адзін год адышоў у гісторыю. Якім быў для нас 2021 год, што добрага прынёс жыхарам Навагрудчыны і чаго чакаць ад 2022 года? Самы час прааналізаваць зробленае, успомніць найбольш яркія падзеі, вызначыць планы на будучыню. Пра гэта наша традыцыйнае інтэрв’ю са старшынёй Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта Сяргеем Федчанкам.

– Сяргей Аляксандравіч, чым 2021 год запомніцца Вам як кіраўніку раённай улады?
– У пачатку 2021 года былі пастаўлены даволі амбіцыйныя мэты, і мы рабілі ўсё, каб іх дасягнуць. Як вынік – практычна ўсё запланаванае здзейснена. Канешне, год быў складаным. Санкцыі, якія Захад увёў у адносінах да нашай краіны, закранулі і прадпрыемствы Навагрудчыны. 70 % прадукцыі наш раён пастаўляе на экспарт, у тым ліку ў краіны Заходняй Еўропы. Па-другое, год быў няпростым для аграрыяў. Суровая зіма, халодная вясна і ліпеньская жара ўнеслі пэўныя карэктывы ў работу аграрнай галіны. І, вядома, дзве хвалі каронавіруснай пандэміі, якія былі вельмі цяжкімі. На сёняшні дзень практычна палова жыхароў раёна ўжо вакцынавалася. Вакцыны дастаткова, ёсць магчымасць прышчапіць дзяцей старэйшых за 12 гадоў. Я хачу звярнуцца да той часткі насельніцтва, якая яшчэ не ўсвядоміла цяжар наступстваў каронавіруса і тых магчымасцей, што дае вакцынацыя. Заклікаю ўсіх зрабіць прышчэпку ад каронавіруса і тым самым абараніць сябе і сваіх блізкіх. А калі гаварыць наогул, раён працаваў у звычайным рытме, у спакойнай абстаноўцы – і ў нас многае атрымалася.

– Якіх поспехаў дасягнулі прамысловыя прадпрыемствы Навагрудчыны і на што будзе накіравана іх дзейнасць у 2022 годзе?
– Як і летась, прамысловыя прадпрыемствы мелі станоўчую дынаміку развіцця. Прамысловасць займае каля 70 % у агульным аб’ёме выручкі ад рэалізацыі тавараў, работ і паслуг па Навагрудскім раёне і з’яўляецца галоўнай крыніцай фарміравання бюджэту раёна. Яе ўдзельная вага ў агульным аб’ёме бюджэтных паступленняў складае 31,8 %. Сёлета аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі павялічыўся больш чым на 18 %, выпушчана прадукцыі на суму 426 млн рублёў. Практычна ўся прадукцыя рэалізавана спажыўцам, пры гэтым каля 70 % было экспартавана ў 29 краін свету. Экспартныя адгрузкі тавараў павялічыліся больш чым на 15 %. Нядрэнны вынік дасягнуты і ў фінансавай дзейнасці прамысловых прадпрыемстваў. Чысты прыбытак у галіне вырас амаль на 4 млн рублёў, або 18 %, адпаведна заработная плата ў галіне вырасла на 18,6 % і склала 1 166,5 рублёў.
Па-ранейшаму валаўтваральнымі прадпрыемствамі ў раёне застаюцца «Навагрудскія Дары» філіял ААТ «Лідскі малочнакансервавы камбінат», ААТ «Навагрудскі завод газавай апаратуры» і СП «Леор Пластык» ТАА. У 2021 годзе на гэтых прадпрыемствах працягвалася мадэрнізацыя вытворчасці, каб павысіць аб’ёмы вытворчасці, асартымент прадукцыі і яе якасць. ААТ «Навагрудскі завод газавай апаратуры» набыў трэцюю робатызаваную лінію зборкі-зваркі газавых балонаў, дзве ўстаноўкі нанясення надпісу метадам шаўкаграфіі і іншае высока тэхналагічнае абсталяванне. На базе старога балоннага цэха ідзе будаўніцтва новай фарбавальнай лініі і новага ўчастка па выпуску балонаў аб’ёмам 79 літраў і балонаў для грузавых аўтамабіляў.
«Навагрудскія Дары» філіял ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат» у бягучым годзе таксама рэалізаваў шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на мадэрнізацыю вытворчасці. Абноўлена абсталяванне ў Карэліцкім сырцэху, што дазволіла нарасціць аб’ёмы вытворчасці, павысіць якасць прадукцыі і выйсці на стабільны фінансавы вынік. У 2021 годзе чысты прыбытак прадпрыемства павялічыўся амаль у 3 разы. Прадпрыемства экспартуе 90 % вырабленай прадукцыі ў 13 краін свету. У 2021 годзе адкрыты новыя рынкі збыту ў такія краіны, як Іарданія, Саудаўская Аравія, Манголія. Выпушчаны новыя віды прадукцыі: сыр «Каралеўскі з водарам пламбіру» і заменнік суцэльнага малака для цялят. Акцэнт на абнаўленне абсталявання і мадэрнізацыю вытворчасці зроблены і ў СП «Леор Пластык» ТАА. З мэтай аўтаматызацыі вытворчасці ўведзена ў эксплуатацыю лінія фасоўкі прэсерваў пранага посолу з дробнай рыбы, на ўчастку вэнджання ўведзена ў эксплуатацыю вакуум-упаковачная машына і закуплена іншае абсталяванне.
Што датычыцца задач на гэты год, неабходна працягваць мадэрнізацыю вытворчасці, працаваць над павышэннем якасці прадукцыі і абнаўленнем асартыменту, шукаць новыя рынкі збыту, павялічваць прадукцыйнасць працы і заработную плату работнікаў.

– Гэты год, сапраўды, быў складаным для сельгасвытворцаў. Якія вынікі атрымалі аграрыі раёна?
– Хачу адзначыць, што, каб атрымаць добры ўраджай, вынікі ў жывёлагадоўлі, быў закладзены сур’ёзны падмурак: унесены ўгнаенні, своечасова выкананы ўсе тэхналагічныя працэсы, работы па доглядзе за раслінамі. І нягледзячы на ўсе пагодныя асаблівасці, год аграрыі завяршаюць дастойна. Намалочана збожжавых і зернебабовых культур з улікам збожжа кукурузы ў вазе пасля дапрацоўкі больш за 62 тыс. тон пры ўраджайнасці 32,2 ц/га. Цукровых буракоў сабрана амаль 80 тыс. тон, што практычна на 10 % больш у параўнанні з папярэднім годам, ураджайнасць склала 522 ц/га. Добры ўраджай атрымалі масланасення рапсу – больш за 8 тыс. тоны пры ўра джайнасці 29,5 ц/га. Навагрудскі раён адзіны ў вобласці, дзе рапсу атрымана больш за ўзровень 2020 года. Лічу, што правільна была зроблена стаўка на вырошчванне рапсу, бо гэта адна з высокарэнтабельных культур. Гародніны атрымана ў 1,5 раза больш у параўнанні з 2020 годам – амаль 16 500 тон, ураджайнасць павялічылася на 46 ц/га і склала 508 ц/га.
У поўным аб’ёме забяспечана кармамі жывёлагадоўля. На ўмоўную галаву жывёлы прыйшлося 35,7 цэнтнера кармавых адзінак – гэта найбольшы паказчык сярод раёнаў Гродзенскай вобласці. Валавая вытворчасць малака за 11 месяцаў 2021 года павялічылася на 2,1 % да аналагічнага перыяду мінулага года. Надой малака ад каровы павялічыўся на 115 кг і склаўся на ўзроўні 5 387 кг.
Спадзяёмся, што і наступіўшы год у аграпрамысловым комплексе будзе не менш прадуктыўным, чым мінулыі. На сённяшні дзень рамантуецца тэхніка, ідзе накапленне ўгнаенняў, рыхтуецца насенны матэрыял, праводзяцца іншыя работы.

– Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2021 год быў абвешчаны Годам народнага адзінства. Якія падзеі грамадска-палітычнага жыцця рэгіёну Вы лічыце асабліва важнымі?
– Асноўнай падзеяй года стала 17 верасня 2021 года, калі мы ўпершыню адзначылі новае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Гэта свята яднання, згоды, у яго аснове – імкненне да гістарычнай справядлівасці і захаванне памяці пра мінулае. Менавіта падзеі 17 верасня 1939 года заклалі аснову дзяржаўнасці Рэспублікі Беларусь у тым фармаце, які існуе сёння.
22 чэрвеня мы адзначылі сумную дату – 80-годдзе з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Гэта наша гісторыя, памяць пра дзядоў і прадзедаў, якія прайшлі суровымі дарогамі вайны, адстаялі свабоду і незалежнасць нашай краіны. У памяць аб падзеях вайны 9 верасня быў адкрыты памятны знак – макет танка Т-72, які стаў яшчэ адным знакавым месцам у нашым горадзе. Была працягнута практыка правядзення дыялогавых пляцовак, якія датычыліся розных сфер жыццядзейнасці раёна. Шэраг арганізацый і прадпрыемстваў у 2021 годзе адзначылі юбілеі. Так, 16 верасня 2021 года, напярэдадні Дня народнага адзінства, па новым адрасе гасцінна адкрыла свае дзверы БТІ. 100 гадоў споўнілася Беларускаму таварыству паляўнічых і рыбаловаў, а Навагрудская арганізацыя ў гэтым годзе пераехала ў новы будынак.
14 снежня быў дадзены старт рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці», якая праводзіцца з 1995 года па ініцыятыве нашага Прэзідэнта. Акцыя працягнецца да 14 студзеня, і я запрашаю ўсіх неабыякавых людзей, арганізацыі, прадпрыемствы далучыцца да яе і выканаць запаветныя жаданні дзяцей, асабліва тых, хто мае патрэбу ў клопаце і ўвазе дарослых.

– Што ў нашым раёне робіцца для павышэння ўзроўню жыцця людзей, іх камфорту і зручнасці?
– Нягледзячы на тое, што значныя фінансавыя і матэрыяльныя сродкі былі накіраваны ў першую чаргу на барацьбу з пандэміяй, працягвалася добраўпарадкаванне нашых вуліц, дамоў і двароў. За гэты час зроблена вельмі шмат. Выкананы бягучы рамонт тратуараў, асфальтабетоннага пакрыцця вуліц у г. Навагрудку і г.п. Любча. Право дзілася рэканструкцыя дваровых тэрыторый па вул. Чэхава 18, 30 і 1-м зав. Валчэцкага, 16. Выканана будаўніцтва пешаходных дарожак ад жылых дамоў па вул. Драздовіча 24 і 34 да дзіцячага сада № 12, ад дзіцячага сада № 12 да вул. Карскага, ад вул. Карскага да вул. Ламаносава ў г. Навагрудку. Праведзена рэканструкцыя вулічнай водаправоднай сеткі па вул. Гродзенскай на ўчастку ад вул. Чэхава да вул. Валчэцкага, пасля чаго гэты ўчастак быў заасфальтаваны. Ажыццявілі асфальтаванне вул. Савецкай ад завода газавай апаратуры да межаў горада, а таксама ўчасткаў аўтамабільных дарог ад в. Оркавічы да в. Налібакі і да аг.Валеўка да аўтадарогі Баранавічы-Навагрудак-Іўе. Выкананы капітальны рамонт жылых дамоў па вул. Міцкевіча, 120, вул. Гродзенскай, 59а, Міцкевіча, 57 і 59.
За студзень-лістапад 2021 года ў раёне ўведзена ў эксплуатацыю больш за 11 тыс. метраў квадратных жылля, у тым ліку шматкватэрных жылых дамоў – больш за 5000. Уведзены ў эксплуатацыю два 40-кватэрныя жылыя дамы, завяршаецца будаўніцтва яшчэ аднаго 49-кватэрнага дома. У гэтым годзе 82 шматдзетныя сем’і палепшылі свае жыллёвыя ўмовы.

– Якія падзеі ў сацыяльнай сферы Вас асабліва парадавалі?
– Сацыяльная сфера – адна з важнейшых, таму ёй удзяляецца вялікае значэнне. На працягу 2021 года многае было зроблена па ўмацаванні матэрыяльнай базы устаноў медыцыны, адукацыі, культуры. Праведзена мадэрнізацыя харчаблока ясляў-сада № 10, рэканструкцыя харчаблока СШ № 3. Завяршаецца капітальны рамонт мяккага даху, сістэмы халоднага і гарачага водазабеспячэння, каналізацыйных сетак у СШ № 7 за кошт прыцягнення сродкаў пазыкі Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця на суму 1488 тысяч руб. Для паляпшэння аказання медыцынскай дапамогі ў раённай бальніцы пачаў працаваць рэнтгенаўскі камп’ютарны тамограф. Прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна была аказана спонсарская дапамога Навагрудскай ЦРБ у барацьбе з каронавірусам на суму больш за 37 тыс. рублёў для закупкі кіслародных канцэнтратараў і кіслародных балонаў. На раённым суботніку навагрудчанамі было сабрана больш за 50 тыс. руб. для аказання дапамогі медыцынскім работнікам для барацьбы з кавід-інфекцыяй. Гэтыя сродкі плануецца выдаткаваць для правядзення сістэмы лячэбнага газазабеспячэння інфекцыйнага аддзялення бальніцы. Дынамічна развіваецца сістэма адукацыі нашага раёна, якая мае свае поспехі і дасягненні, нямала яркіх падзей адбылося ў сферы культуры. Працягваецца работа па развіцці фізкультурнаспартыўнага руху, накіраванага на падрыхтоўку спартыўнага рэзерву, фарміраванне здаровага ладу жыцця насельніцтва.

– Якія задачы стаяць перад раёнам на 2022 год? 
– Развіццё раёна будзе працягвацца, а значыць перад намі стаяць новыя задачы. На пасяджэнні абласнога выканаўчага камітэта раёну даведзены мэтавыя паказчыкі на 2022 год, і яны з пэўным ростам. Так у сельскай гаспадарцы гэта плюс 5,5 %, індэкс фізічнага развіцця ў прамысловасці – больш за 2 %, пасажыраабарот – больш за 13 % і інш. Паказчыкі напружаныя, ёсць да чаго прыкласці сілы. Думаю, мы ўсё зробім для таго, каб іх выканаць, што ў канчатковым выніку паспрыяе дабрабыту нашых людей.

Падрыхтавала А. ПЯТРОВА, «НЖ».