Адкрываюць таямніцы роднай мовы вучні сярэдняй школы № 3 г. Навагрудка імя В.Г. Гаховіч

Адкрываюць таямніцы роднай мовы вучні сярэдняй школы № 3 г. Навагрудка імя В.Г. Гаховіч

21 февраля 2024 210
У сярэдняй школе № 3 г. Навагрудка імя В.Г. Гаховіч вялікая ўвага ўдзяляецца захаванню нацыянальнай культуры, шанаванню народных традыцый, абуджэнню павагі да слова беларускага, да ўсяго роднага, блізкага. На гэта накіраваны многія вучэбна-выхаваўчыя мерапрыемствы. Надзвычай цікава ў нашай установе адукацыі праходзіць Дзень роднай мовы.

19 лютага адбылося адкрыццё Тыдня беларуская мовы «Мова маёй краіны». Да гэтай сустрэчы з хваляваннем рыхтаваліся як настаўнікі, так і вучні школы.

«Мова краіны маёй» – гэтыя словы сталі зваротным заклікам да ўсіх удзельнікаў мерапрыемстваў, запланаваных у рамках тэматычнага тыдня, мэта якога: выхоўваць нацыянальную самасвядомасць, патрыятызм, высокія маральныя якасці вучняў, выклікаць жаданне глыбей вывучаць беларускую мову праз правядзенне пазакласных мерапрыемстваў, акцый, класных гадзін, развіваць творчае мысленне, пазнавальныя інтарэсы вучняў.

Шмат станоўчых эмоцый выклікала акцыя «Размаўляй со мной па-беларуску». Вучні яшчэ раз усвядомілі, что на роднай беларускай  мове размаўлялі нашы дзяды і прадзеды. На гэтай мове размаўляем і мы. Каб глыбей ведаць, вывучаць беларускую мову, пашыраць свой слоўнікавы запас, вучням быў прапанаваны  інтэрактыў «Сэрца любімых слоў». Прысутныя адчулі гучанне прыгожай, мілагучнай, мяккай, у той жа час звонкай мовы. Зразумелі таксама, што на кожны выпадак у мове знойдзецца і патрэбнае слова, і трапны выраз.

Другі дзень Тыдня беларускай мовы пачаўся з акцыі «Далучы далонь». Вучні злучалі свае далоні для таго, каб кожны беларус ведаў родную мову. Моладзь яшчэ раз упэўнілася, што без мовы не будзе беларускага народа, не будзе нас, беларусаў. 

У ходзе аўкцыёну «Растлумач фразеалагізм – атрымай цукерку» ўсе прысутныя адчулі, што слова роднае, як і думку, ніхто не можа стрымаць і абмежаваць.  А салодкія падарункі здзівілі і ўзрадавалі вучняў.

Каб выявіць узровень сфарміраванасці ўменняў ствараць пісьмовае выказванне, каб прывіць любоў да роднай зямлі вучні  9 «А» класа ўдзельнічалі  ў конкурсе сачыненняў-эсэ «Люблю цябе такой, якая ёсць, зямля мая, зямля бацькоў». Удзельнікі зрабілі вывад, што мы – беларусы, патрыёты, нам у спадчыну засталося самае лепшае: бацькоўская зямля.

Вялікую цікавасць выклікаў турнір знаўцаў «Таямніцы роднай мовы».  Вучні 8 класа разгадвалі рэбусы, паказвалі свае веды ў віктарыне па гісторыі развіцця мовы, адчулі смак мілагучных, звонкіх, спеўных слоў нашай мовы.

Каб прывіць цікавасць і любоў да нашай мовы, была арганізавана інтэрактыўная гульня «Скарбонка роднай мовы». Удзельнікі падбіралі яркія словы, фразеалагізмы, прыказкі, ужывалі словы розных пластоў лексікі.

У рамках святкавання Міжнароднага дня родный мовы ў 11 класе праведены літаратурны час «Чалавек лёсу». 

Зоя Белуш,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №3 
г. Навагрудка імя В.Г. Гаховіч

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |