Натарыусы правядуць кансультацыі

Натарыусы правядуць кансультацыі

Натарыусы правядуць кансультацыі

13 марта 2022 605

15 сакавіка натарыусы Гродзенскай натарыяльнай акругі бясплатна пракансультуюць грамадзян па пытаннях, звязаных з ажыццяўленнем натарыяльных дзеянняў.

Акцыя прымеркавана да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Удзел у дабрачыннай акцыі па бясплатным прававым кансультаванні, якая праводзіцца Гродзенскай абласной натарыяльнай палатай Беларускай натарыяльнай палаты, прымуць усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро Гродзенскай вобласці.

На працягу працоўнага дня ў адпаведнасці з графікам работы натарыяльнай канторы атрымаць кансультацыю па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса: афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, шлюбных кантрактаў, адчужэння нерухомасці і здзяйснення выканаўчых надпісаў – змогуць усе зацікаўленыя жыхары Навагрудчыны.

Час працы натарыяльных кантор і натарыяльных бюро Гродзенскай вобласці можна ўдакладніць на афіцыйным сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by у раздзеле «Знайсці натарыуса».

15 сакавіка ў натарыяльнай канторы Навагрудскага раёна таксама будуць арганізаваны кансультацыі. Звярнуцца можна асабіста па адрасе: г. Навагрудак, 1-ы зав. Леніна, 5а або па тэл. 3-41-61, 3-44-62.

В. ПАКАНЕЧНЫ,
Гродзенская абласная натарыяльная палата.