У дзень Хатынскай трагедыі ладзеніцкія школьнікі прынялі ўдзел у мерапрыемствах

У дзень Хатынскай трагедыі ладзеніцкія школьнікі прынялі ўдзел у мерапрыемствах

У дзень Хатынскай трагедыі ладзеніцкія школьнікі прынялі ўдзел у мерапрыемствах

22 марта 2025 174

Кожны год, 22 сакавіка, беларусы ўспамінаюць трагедыю вескі Хатынь. Гэта дзень памяці і смутку. Трагедыя Хатыні нікога не пакідае быць абыякавым. У гэты дзень вучні і педагогі ўстановы прынялі ўдзел у мітынгу-реквіему «Помнім».

Боль і жах, якія вынеслі жыхары Хатыні, а таксама соцень іншых спаленых весак у Беларусі, находзяць адлюстраванне ў нашых сэрцах. Наша вёска Ладзенікі, як і іншыя вескі наваколля, пазбеглі гэтай долі. Але ў сэрцах мясцовых жыхароў застаўся боль па загінулых земляках – аднавяскоўцах, у гонар якіх у цэнтры аграгарадка Ладзенікі ўзвышаецца помнік-абеліск.

Падчас мітынгу прайшла агульнараённая маладзежная патрыятычная акцыя «Запалі свечку памяці».

Вечная памяць бязвінна загінуўшым... Памяць у кожным сэрцы беларусаў...

У Дзень памяці Хатынскай трагедыі, а таксама ў гонар  80-й гадавіны  Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, вучні Ладзеніцкай базавай школы правялі працоўную акцыю «Нам гэты мір завешчана берагчы». 

Акцыя – гэта даніна памяці загінуўшым воінам-землякам, а таксама спаленым мірным жыхарам Хатыні і яшчэ жыхарам 288 населеных пунктаў Беларусі, знішчаных нямецка-фашысцкімі акупантамі.

Ладзеніцкая базавая школа

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |