Сямейнае спартыўнае свята адбылося ў Нягневіцкай школе

Сямейнае спартыўнае свята адбылося ў Нягневіцкай школе

Сямейнае спартыўнае свята адбылося ў Нягневіцкай школе

16 мая 2025 239
15 мая ў Нягневіцкай сярэдняяй школе сярод сем'яў выхаванцаў адбылося спартыўнае свята «Тата, маці, я - спартыўная сям'я», прымеркаванае да Сусветнага дня сям'і.

Спартыўнае свята пачалося з вясёлай размінкі. Камандам былі прапанаваны розныя заданні, дзе ўсе ўдзельнікі змаглі праявіць свае спартыўныя навыкі. З вялікім задавальненнем усе паўдзельнічалі і ў віктарыне аб здаровым ладзе жыцця.

Сямейнае спартыўнае свята прайшло на адным дыханні. Кожная сям'япрадэманстравала шпаркасць, спрыт, цягавітасць і згуртаванасць. Малайцы дзеці і іх бацькі! Усе спаборнічалі ад душы.


Мы выказваем вялікую падзяку і ўдзячнасць семьям Арноўскай Улады, Гнілякевіч Дарыны, Дударэвіч Васілісы, Лейка Дар’і, а таксама спадзяёмся на актыўны ўдзел бацькоў і ў будучыні.

Праведзенае мерапрыемства пакінула і ў дзяцей і ў дарослых шмат станоўчых эмоцый, жаданне дарыць каханне і клопат сваім блізкім людзям.
 
Вольга Карповіч, выхавальнік дашкольнай адукацыі    

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |