
У Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы адбылася гадзіна духоўных зносін «У дні Вялікага посту» з удзелам людзей пажылога ўзросту.

Ганаровым госцем стаў настаяцель храма Святога прарока Іллі протаіерэй Аляксандр Івойлаў. Святар расказаў пра сапраўдны сэнс посту — не толькі ўстрыманне ў ежы, але і малітву, добрыя думкі і ўчынкі.

Бібліятэка прадставіла кніжную выстаўку «Праваслаўная кніга – шлях да дабра і міру», а сустрэча завяршылася цёплым абменам кніжнымі падарункамі.
Галіна Кокаш, загадчык бібліятэкі
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |

















