31 ліпеня адбудуцца «прамыя тэлефонныя лініі» і прыём грамадзян для жыхароў Навагрудскага раёна
28 июля 2025
31 ліпеня з 11.00 да 12.00 натарыус Вольга Іванаўна Масла будзе праводзіць «прамую тэлефонную лінію» па тэлефоне 3-44-61.
31 ліпеня з 11.00 да 13.00 у аддзеле ўнутраных спраў Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта асабісты прыём грамадзян і «прамую тэлефонную лінію» па тэлефоне 3-38-02 правядзе першы намеснік начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама – начальнік МАБ палкоўнік міліцыі Ігар Леанідавіч Падвойскі.
Папярэдні запіс на прыём будзе ажыццяўляцца па тэлефоне 3-38-06.
Запісацца на прыём таксама можна шляхам асабістага звароту ў Навагрудскі РАУС у кабінет №12.