Паважаныя жыхары Навагрудчыны!
Сардэчна віншуем вас з галоўным дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Дзень Незалежнасці – гэта сімвал суверэнітэту і свабоды, самаахвярнасці і адданасці Радзіме, сімвал надзеі і аптымізму для наступных пакаленняў беларусаў, сімвал нацыянальнага гонару, доблесці і славы, увасаблення адзінства і згуртаванасці нашага народа. Дзень Рэспублікі назаўжды звязаны са святой падзеяй у гісторыі краіны – вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Кожны з нас павінен захоўваць у душы глыбокую падзяку ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і працы, тым, хто выжыў і перамог, адрадзіў краіну з руін і попелу, падарыў нам волю і незалежнасць. Сёння мы па праве ганарымся нашай рэспублікай і багатай спадчынай беларускага народа. Мы сустракаем гэты дзень з верай у мір і стабільнасць, цвёрдай упэўненасцю, што стваральная і штодзённая праца кожнага з забяспечыць дабрабыт роднай зямлі.
У гэты святочны дзень жадаем усім моцнага здароўя, добрага настрою, творчага натхнення і поспехаў у працы!
Няхай у вашых дамах пануе мір і згода!
Э. САРОКА, член Савета Рэспублікі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
А. СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.