Віншаванне з Днём Перамогі Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў

Віншаванне з Днём Перамогі Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў

Віншаванне з Днём Перамогі Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў

09 мая 2025 306
Паважаныя ветэраны, землякі! 9 Мая мы ўрачыста адзначаем самае дарагое для ўсяго шматнацыянальнага народа нашай краіны свята – Дзень Перамогі.

Гэта вялікая дата ў гісторыі нашай Айчыны, і наш святы абавязак – зберагчы памяць пра тых, хто не вярнуўся з палёў вайны, хто ваяваў у партызанскіх атрадах і падполлі, хто самааддана працаваў у тыле, набліжаючы Перамогу, хто, не шкадуючы сіл, аднаўляў краіну з руін. 

Да гэтага свята аднолькава трапятліва ставяцца і тыя, хто прайшоў выпрабаванне вайной, і тыя, хто пра яе ведае па расказах відавочцаў. Перамога дасталася нам дарагой цаной, і забываць аб звязаных з ёй чалавечых стратах мы не маем права.

Словы вялікай удзячнасці мы накіроўваем салдатам Перамогі, усім прадстаўнікам старэйшага пакалення, якія гераічна вынеслі на сваіх плячах неймаверныя цяжкасці, адстаялі гонар і незалежнасць Радзімы, падарылі нам жыццё, будучыню, мір і свабоду. Нізкі вам паклон, дарагія ветэраны, за вашу мужнасць і стойкасць, мудрасць і вопыт, за адданасць Навагрудчыне.

Дарагія сябры! Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, бадзёрасці духу, энергіі, добрага настрою, прафесійных поспехаў, міру і радасці ў вашых дамах! 

Раённы выканаўчы камітэт. аённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |