Віншаванне з Днём Перамогі Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў

Віншаванне з Днём Перамогі Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў

Віншаванне з Днём Перамогі Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў

09 мая 2022 1146

Дарагія ветэраны! Паважаныя землякі!

Ад усёй душы віншуем вас з Днём Вялікай Перамогі!
У гісторыю нашай краіны дзень 9 мая 1945 года ўвайшоў пераможным салютам і слязамі радасці – скончылася самая жорсткая вайна ў гісторыі нашай краіны і ўсяго чалавецтва. Вайна, якая стала свяшчэннай для шматнацыянальнага савецкага народа.

Мы схіляем галовы перад доблеснымі франтавікамі і працаўнікамі тылу за іх бясцэнны ўклад у Вялікую Перамогу, за пасляваенны гераізм у аднаўленні народнай гаспадаркі. Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне з’яўляецца наказам для будучых пакаленняў берагчы мір, захоўваць яго як самы вялікі здабытак.

Паважаныя землякі!
Няхай светлае Свята Перамогі напаўняе сэрцы радасцю і жаданнем старанна працаваць на карысць роднай зямлі!

Няхай заўсёды ў Беларусі пануе мір і спакой, у кожным калектыве – згуртаванасць і творчы дух, а ў кожным доме будзе шчасце, дастатак і дабрабыт.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.