ГлавнаяНовостиОфициальноВіншаванне раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў са святам працы – Першамаем
Віншаванне раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў са святам працы – Першамаем
Віншаванне раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў са святам працы – Першамаем
01 мая 2025
186
Паважаныя навагрудчане! Ад усёй душы віншуем вас са Святам працы – Першамаем!
У гэты дзень па шматгадовай традыцыі мы аддаём даніну павагі ўсім працаўнікам-ветэранам, працоўны подзвіг якіх заклаў падмурак нашага сённяшняга жыцця, іх маладой змене.
Будучыня Айчыны і роднай Навагрудчыны залежыць ад штодзённай руплівай працы кожнага з нас – рабочага, селяніна, настаўніка, урача, служачага. Сакрэт поспеху – у аднадушшы і салідарнасці, якія дапамагаюць у рашэнні любых праблем. Вашымі ўмелымі рукамі, здольнасцю і талентам ствараюцца нацыянальнае багацце, дастойнае і забяспечанае жыццё кожнай сям’і, закладваецца дабрабыт нашчадкаў, забяспечваецца будаўніцтва моцнай і квітнеючай Беларусі – нашага агульнага дома.
Няхай шчодрае цяпло вясновых дзён дорыць вам бадзёры і радасны настрой, надае сілы для новых здзяйсненняў. Жадаем усім моцнага здароўя, міру і дабра, поспехаў ва ўсіх пачынаннях.