Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў пракуратуры

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў пракуратуры

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў пракуратуры

26 Июня 2022 118
Паважаныя сябры!
26 чэрвеня адзначаюць сваё прафесійнае свята работнікі пракуратуры.

З’яўляючыся апорай праваахоўнай сістэмы, пракуратура ўносіць значны ўклад у справу абароны правоў грамадзян, адстойвае інтарэсы дзяржавы.
Ад прафесіяналізму пракурорскіх работнікаў у арганізацыі нагляду за выкананнем правоў і свабод грамадзян у многім залежыць вера людзей у закон, фарміраванне прававой культуры насельніцтва.
Мы ад усёй душы віншуем са святам супрацоўнікаў, ветэранаў пракуратуры Навагрудскага раёна, іх сем’і, а таксама жадаем поспехаў усім маладым людзям, якія свой далейшы жыццёвы шлях звяжуць з гэтым дзяржаўным органам.

Жадаем вам, паважаныя сябры, годна несці сваю нялёгкую службу на карысць краіны і роднага краю. Моцнага здароўя, бадзёрасці духу, цярпення і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.