Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту

21 мая 2022 713

21 мая сваё прафесійнае свята адзначаюць ветэраны працы і работнікі фізічнай культуры і спорту, спартсмены, трэнеры і педагогі, аматары спорту!
Пераацаніць значэнне фізкультуры і спорту ў нашым жыцці немагчыма. Спорт нясе людзям здароўе, сілу, прыгажосць, гартуе характар, вучыць пераадольваць цяжкасці. Усё гэта – адзін з найважнейшых фактараў якасці жыцця, уклад у будучае здароўе нацыі.
У гэты дзень хочацца падзякаваць тым, хто захапляе нас сваім прафесійным майстэрствам, сілай волі, упартасцю, імкненнем да пастаўленай мэты і яркімі перамогамі на стартах рознага ўзроўню. Словы падзякі і тым, хто працуе з моладдзю, рыхтуе юных спартсменаў, выхоўвае ў іх працавітасць і мэтанакіра ванасць.
Дарагія сябры! Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, выдатнай спартыўнай формы і дасягнення новых вышынь.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.