Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём пажылых людзей

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём пажылых людзей

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём пажылых людзей

01 октября 2022 300
Паважаныя жыхары старэйшага пакалення, ветэраны вайны і працы!

Ад усяго сэрца віншуем вас са святам мудрасці і дабра!

Дзень пажылых людзей – гэта не напамін людзям старэйшага пакалення аб іх узросце, а выдатная магчымасць чарговы раз сказаць цёплыя словы падзякі за ўклад у развіццё Навагрудскага раёна, за шматгадовую добрасумленную працу.

Вы з'яўляецеся захавальнікамі маральных каштоўнасцей і традыцый, апорай і вернымі памочнікамі для дзяцей і ўнукаў, актыўна ўдзельнічаеце ў грамадскім і культурным жыцці раёна.

Асобныя словы падзякі мы выказваем ветэранам больш старэйшага пакалення, якія вынеслі цяжкасці ваенных гадоў, адстаялі незалежнасць Радзімы, аднавілі краіну.

Віншуем усіх, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку або працягвае працаваць нягледзячы на ўзрост. Няхай сталыя гады не стануць нагодай для засмучэння, а жыццёвых сіл хопіць надоўга! Жадаем вам моцнага здароўя, бадзёрасці духу, доўгіх шчаслівых гадоў жыцця, любві і ўвагі з боку родных і блізкіх!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.