Паважаныя работнікі і ветэраны органаў дзяржаўнай статыстыкі! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Сёння ваша служба адсочвае дынаміку развіцця ўсіх галін народнай гаспадаркі, сацыяльнага і духоўнага жыцця раёна. Як расце грамадская вытворчасць, якая ўзаемасувязь аплаты працы і яе прадукцыйнасці, якія ўмовы жыцця насельніцтва і іншыя сацыяльныя характарыстыкі. На гэтыя і многія іншыя пытанні і адказвае ваша служба. А без статыстычных даных немагчыма прымаць правільныя і абгрунтаваныя кіраўнічыя рашэнні, распрацоўваць доўгатэрміновыя праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Жадаем усім далейшай плённай працы, дакладнасці і пэўнасці атрыманых вынікаў. Моцнага здароўя, дабрабыту, міру і згоды ў сем’ях.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |



















