Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днем сям'і

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днем сям'і

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днем сям'і

15 Мая 2022 757

Дарагія сябры!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з цудоўным святам – Днём сям'і! Сям'я – гэта галоўная апора і падтрымка ў жыцці кожнага чалавека.

Спрадвеку ў Беларусі беражліва захоўвалі сямейныя традыцыі, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Менавіта ў сям'і фарміруецца сістэма маральных і духоўных каштоўнасцей. Таму вельмі важна, каб мы шанавалі і падтрымлівалі сямейныя традыцыі – залог развіцця не толькі кожнага чалавека, але і ўсёй дзяржавы.

Дарагія сябры! Няхай у вашых сем'ях заўсёды жывуць вера і шчасце, павага і ўзаемаразуменне, а ў жыцці будзе мноства доўгачаканых і прыемных клопатаў. Моцнага вам здароўя, радасці бацькоўства і мацярынства, міру і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.