Ад усёй душы віншуем вас з 980-гадовым юбілеем першага летапіснага ўпамінання пра Навагрудак!
Гэтае свята аб'ядноўвае ўсіх, хто шчыра любіць родны горад, зберагае яго гістарычную спадчыну і клапоціцца пра яго будучыню. Гэты дзень асаблівы для кожнага, хто ўклаў часцінку душы, талент і ўласную працу ў станаўленне і развіццё горада.
Навагрудчына – асаблівы край. Тут гісторыя переклікаецца з сучаснасцю. Па гісторыка-культурных аб’ектах горада, як па кнізе можна чытаць гісторыю краю. Шматвяковыя традыцыі, якія заклалі нашы продкі, зараз знаходзяць свой працяг у поспехах сучаснікаў.
Сёння горад дынамічна развіваецца, і гэта значыць, што наперадзе ў нас новыя важныя дасягненні і яркія перспектывы.
Навагрудак – гэта гасцінны і хлебасольны горад, у якім жывуць добрасумленныя і працавітыя людзі!
Шчыра дзякуем вам, землякі, за адданасць малой радзіме.
Мы па праву ганарымся нашым горадам.
Няхай ён будзе вечна маладым і квітнеючым, а жыццё кожнага з нас будзе напоўнена любоўю і душэўнай цеплынёй! Шчыра жадаем нашаму слаўнаму гораду далейшага росквіту, а ўсім жыхарам — моцнага здароўя, шчасця, згоды і дабрабыту, невычэрпнай энергіі, святочнага настрою, мірнага неба над галавой.
Са святам!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |
#Новогрудку980лет #деньгорода #юбилей2024