У першую нядзелю чэрвеня адзначаюць сваё прафесійнае свята работнікі і ветэраны меліярацыйнай службы Навагрудчыны.
Нават самыя ўрадлівыя глебы маюць уласцівасць вычэрпвацца, і задача меліярацыі, у прыватнасці, вярнуць ім сілы, стварыць умовы для паспяховага развіцця сельскай гаспадаркі і іншых відаў дзейнасці.
Дарагія сябры! Дзякуючы вашаму прафесіяналізму прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу маюць магчымасць нарошчваць вытворчасць збожжа, бульбы, гародніны і іншых найважнейшых культур, пашыраць кармавую базу для жывёлагадоўлі. Упэўненыя, што з кожным годам праца нашых меліяратараў будзе ўражваць і станавіцца ўсё больш выніковай.
Ад усёй душы жадаем здароўя, шчасця, плённай працы на роднай зямлі ўсім, хто справай свайго жыцця лічыць меліярацыю.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |