Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём ведаў

Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём ведаў

Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём ведаў

01 сентября 2022 315
Дарагія настаўнікі, навучэнцы, студэнты, бацькі! 
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з  Днём ведаў!

Менавіта гэты дзень адкрывае дарогу да ведаў, дае старт новаму навучальнаму году, новым перамогам і дасягненням.

Перш за ўсё свае віншаванні мы адрасуем тым, для каго 1 верасня пачнуцца дзіўныя школьныя гады - нашым першаклашкам. Для іх пачынаецца новае жыццё, поўнае займальных адкрыццяў пра сябе і навакольны  свет, а для іх бацькоў - час новых клопатаў.

Паважаныя настаўнікі! Жадаем вам упэўненасці ў абранай стратэгіі выхавання, прафесійнай творчасці, падзякі ад вучняў. 
Паважаныя бацькі! Моцнага вам здароўя, энергіі, дабрабыту і паспяховага навучальнага года.


Раённы выканаўчы камітэт 
Раённы Савет дэпутатаў