
Аграрны сектар – найважнейшая сфера эканамічнага жыцця нашай краіны. Менавіта вы, хлебаробы, механізатары, жывёлаводы, кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак, работнікі перапрацоўчай прамысловасці, сваёй самаадданай працай забяспечваеце харчовую бяспеку дзяржавы, дабрабыт і росквіт кожнай сям'і. Мы ўдзячныя ўсім работнікам сельскагаспадарчай вытворчасці, чыімі поспехамі ганарыцца Навагрудчына, ветэранам працы, якія перадаюць свае веды і вопыт маладому пакаленню.
Жадаем усім моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў! Няхай ваша праца заўсёды акупляецца багатым ураджаем і годнымі вынікамі, а кожны новы дзень дорыць толькі радасць!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |



















