Паважаныя работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў лесу!
Праца лесаводаў не толькі высакародная па сваім прызначэнні, але і вельмі важная для развіцця эканомікі краіны. Бо лес для Беларусі – адзіная пастаянна аднаўляльная крыніца сыравіны і энергіі. Таму, «апякуючы» зялёныя ўгоддзі Навагрудчыны, ажыццяўляючы вялікую працу па аднаўленні і прымнажэнні лясоў, вы ўносіце неацэнны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі.
Упэўнены, што багаты вопыт работнікаў лясной гаспадаркі і іх працавітасць дапамогуць і далей паспяхова спраўляцца з усімі задачамі, якія стаяць перад галіной.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, аптымізму, стабільнасці. Няхай усе вашы мэты і памкненні будуць рэалізаваны, а ў сем'ях пануюць мір, шчасце і дабрабыт!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |