Паважаныя работнікі і ветэраны паштовай сувязі!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Як бы далёка ні ступіў прагрэс, колькі б ні прыдумалі спосабаў перапіскі, перасылкі і дастаўкі, а пошта не перастае заставацца асаблівым, сувязным з навакольным светам звяном.
Дзякуй вам за папяровыя лісты і пасылкі, за свежыя газеты і часопісы, якія пахнуць друкарскай фарбай, за маляўнічыя паштоўкі да святаў. А асабліва за тое, што разам з карэспандэнцыяй і перыёдыкай вы несяце людзям радасць зносін, усмешкі, увагу і добры настрой, не губляючы пры гэтым цярплівасці, спагадлівасці і іншых важных якасцяў.
Спяшаючыся па адрасах, абслугоўваючы людзей на даручаных участках, знаходзячыся на заслужаным адпачынку, ні на хвіліну не забывайце, што ваша праца запатрабавана і ў горадзе, і на сяле. І няхай гэтае разуменне прыносіць душэўны камфорт і задавальненне, папаўняючыся цяплом ад сустрэч з людзьмі. Здароўя вам, дабрабыту і ўдачы, гармоніі, міру і дабра. З Днём пошты!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |