Паважаныя работнікі і ветэраны статыстычнай службы Навагрудчыны!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Сёння статыстыка запатрабавана ва ўсіх сферах жыцця грамадства. Па сутнасці – гэта гісторыя чалавецтва ў лічбах. А яны – самае пераканаўчае пацвярджэнне змен, якія адбываюцца ў грамадстве.
Дзякуючы работнікам аддзела статыстыкі нашага раёна, органы мясцовай улады атрымліваюць неабходныя статыстычныя даныя аб дэмаграфічным стане, занятасці насельніцтва, даходах і многім іншым. А гэта неабходна для прыняцця любога дзяржаўнага рашэння.
Мы дзякуем работнікам органаў дзяржаўнай статыстыкі за добрасумленную, карпатлівую працу. Жадаем моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых прафесійных поспехаў!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.